:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Ізраілі У.Скварцова са старшынёй Усеізраільскага аб’яднання выхадцаў з Беларусі

02.08.2019 г.

31 ліпеня Пасол Беларусі ў Ізраілі Уладзімір Скварцоў сустрэўся са старшынёй Усеізраільскага аб’яднання выхадцаў з Беларусі (УАВБ) Міхаілам Альшанскім, а таксама кіраўнікамі аддзялення дыяспаральнай арганізацыі г. Петах-Ціква Тамарай Даўжанскай і ансамбля “Натхненне” Бэлай Памеранец.

            

Падчас сустрэчы ў дар удзельнікам творчага калектыву, які быў створаны восем гадоў таму пры згаданай рэгіянальнай структуры УАВБ, былі перададзеныя камплекты нацыянальных беларускіх касцюмаў.

Звяртаючыся да землякоў, кіраўнік замежнай установы выказаў словы ўдзячнасці за іх ролю ў захаванні традыцый іх этнічнай радзімы і ўклад у развіццё міжкультурных сувязяў дзвюх краін.

Раней, вясной гэтага года ў рамках штогадовага мерапрыемства нашых суайчыннікаў, якое набыло назву «Беларускі лес», кіраўніцтву анасамблю ў святочнай абстаноўцы былі таксама ўручаныя двое цымбалаў і зборнікі тэкстаў і нот беларускіх песень, атрыманыя Пасольствам з Рэспубліканскага Цэнтру нацыянальных культур.

У складзе “Натхнення” зараз 15 чалавек, пераважная большасць з якіх – выхадцы з нашай краіны. У рэпертуары калектыву, які выступае з канцэртамі ў розных гарадах Ізраіля, – беларускія танцы “Крыжачок”, “Купалінка”, “Лявоніха”, песні ансамбляў “Верасы”, “Песняры”, “Сябры” і іншыя.

Прымаючы нацыянальныя касцюмы, Б.Памеранец выказала словы шчырай удзячнасці за гонар, які быў аказаны калектыву, і пацвердзіла гатоўнасць да ўдзелу ў фестывалях, канцэртах і іншых падобных мерапрыемствах у Беларусі.

                        

У ходзе сустрэчы былі падрабязна абмеркаваныя планы далейшага супрацоўніцтва дыпмісіі з УАВБ, у тым ліку – па арганізацыі сумесных пратакольных і інфармацыйных акцый, а таксама культурных мерапрыемстваў з удзелам ансамбля “Натхненне”.

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти