:

Аб Купалаўскіх чытаннях

21.02.2020 г.

21 лютага 2020 г., у Міжнародны дзень роднай мовы, на плошчы ў Ашдодзе ў гонар народнага паэта Беларусі Я.Купалы прайшлі пятыя па ліку Купалаўскія чытанні, якія традыцыйна праводзяцца мэрыяй Ашдода, мясцовым аддзяленнем Усеізраільскага аб’яднання выхадцаў з Беларусі і Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль.

 

 

Мерапрыемства адкрыў віцэ-мэр Ашдода (пабратыма Брэста)  Шыман Кацэнэльсан, продкі якога паходзяць з Бабруйску. Ён адзначыў, што кожны з прысутных на плошчы выхадцаў з Беларусі пакінуў на сваёй малой Радзіме квалачак свайго сэрца. Асобна ён падкрэсліў братэрскія сувязі паміж беларускім і яўрэскім народамі, якія асабліва выразна выявіліся ў гады ваеннага ліхалецця.

 

 

Пасол Беларусі Яўген Вараб’ёў павіншаваў землякоў з Міжнародным днём матчынай мовы. Ён зазначыў, што вершы Янкі Купалы сталі своеасаблівым мастом, што злучыў беларускую культуру з культурай сусветнай, паэтычным увасабленнем Беларусі. Творы беларускага песняра перакладзены больш чым на 100 замежных моў, у тым ліку – на іўрыт.

 

 

Прысутнасць яўрэйскай тэмы ў творчасці Я.Купалы падкрэсліў у сваім звароце старшыня Усеізраільскага аб’яднання выхадцаў з Беларусі Міхаіл Альшанскі.

 

 

На чытаннях таксама выступілі выхадцы з Беларусі Давід Грэнадзёр, Лея Моін, Міра Оськіна, Наталля Ерманок, якія зачыталі ўрыўкі з твораў Я.Купалы і іншых беларускіх паэтаў, а таксама вершы ўласнага сачынення.

 

 

Дыпламаты Пасольства ўсклалі кветкі да памятнага знаку, які прысвечаны народнаму паэту Беларусі.

 

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти