:

Аб ускладанні вянка да Дня Перамогі

09.05.2023 г.

9 мая ў г. Нетаніі Пасол Беларусі Я.С. Вараб'ёў усклаў вянок да мемарыяла «Крылы» ў гонар Перамогі Чырвонай Арміі над нацысцкай Германіяй.

Ва ўрачыстай цырымоніі бралі ўдзел паслы і дыпламаты пасольстваў Расіі, Арменіі, Казахстана, Узбекістана, ганаровы консул Кыргызстана, прадстаўнікі МЗС Ізраіля і некаторых палітычных партый, мясцовых улад, члены ветэранскіх і іншых грамадскіх арганізацый, грамадскія дзеячы.

У той жа дзень Пасол Беларусі разам з іншымі прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса ў Ізраілі прыняў удзел у спецыяльнай сесіі Кнэсета, прымеркаванай да святкавання Дня Перамогі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці