:

Купалаўскія чытанні ў г. Ашдодзе

26.12.2022 г.

25 снежня ў г. Ашдодзе Пасольства Беларусі сумесна з Аб'яднаннем выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі правялі традыцыйныя Купалаўскія чытанні, прысвечаныя на гэты раз 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры – Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Літаратурныя чытанні адбыліся на плошчы горада, названай у гонар Янкі Купалы роўна 10 гадоў таму, і дзе пазней, у 2015 годзе, яму быў устаноўлены помнік.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел віцэ-мэр г. Ашдода Элі Нахт, кіраўніцтва рэгіянальнага аддзялення і члены ўсеізраільскага Аб'яднання выхадцаў з Беларусі, актывісты беларускага зямляцтва, ізраільскія паэты і аматары творчасці народных паэтаў Беларусі.

У сваім выступленні Пасол Я.С. Вараб'ёў падкрэсліў выдатны ўклад абодвух народных паэтаў у развіццё беларускай літаратуры, якія сталі аднымі з самых вядомых яе заснавальнікаў, заснавальнікамі беларускай літаратурнай мовы, сапраўднымі сімваламі нацыі. Ён таксама адзначыў, што асаблівы сімвалізм гэтаму мерапрыемству надае Год гістарычнай памяці, які адзначаецца ў Беларусі.

Выступаючыя на мерапрыемстве ўспаміналі творчасць народных паэтаў Беларусі, чыталі іх творы і прысвечаныя ім вершы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці