:

Аб удзеле ў цырымоніі Зыходжання Жыватворнага агню у Іерусаліме

23.04.2022 г.

23 красавіка, у Вялікую суботу напярэдадні Вялікадня, у Іерусаліме адбылася штогадовая цырымонія Сыходжання Жыватворнага агню, які сімвалізуе Уваскрэсенне Ісуса Хрыста. Сёлета ўнутр Храма Труны Гасподняй былі дапушчаны каля 1,7 тыс. чалавек па спецыяльных пропусках, выдадзеных Патрыярхам Святога горада Іерусаліма і ўсёй Палестыны Феафілам III.

Пасол Беларусі Я.Вараб'ёў разам з беларускай дэлегацыяй у складзе прадстаўнікоў Беларускай Праваслаўнай Царквы і Фонду ў гонар прападобнай Ефрасінні Полацкай прынялі Жыватворны агонь. Беларуская дэлегацыя ў той жа дзень даставіла святыню ў Беларусь да вячэрняга велікоднага богаслужэння спецыяльным рэйсам.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці