:

Аб сустрэчы Пасла з выхадцамі з Беларусі

10.06.2021 г.

10 чэрвеня ў г. Нетанія Пасол Я.С. Вараб’ёў і дыпламаты Пасольства прынялі ўдзел у штогадовай сустрэчы выхадцаў з Беларусі.

Мерапрыемства ўключала ў сябе справаздачна-выбарчую канферэнцыю Аб'яднання выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі, а таксама культурна-забаўляльную праграму.

Аб'яднанне выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі створана ў 1955 годзе і аб'ядноўвае, па дадзеных арганізацыі, каля 12 тыс. чалавек. Аддзялення Аб'яднання дзейнічаюць у 32-х гарадах краіны.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 70 чалавек, у тым ліку праўленне Аб'яднання, кіраўнікі і актывісты аддзяленняў з амаль 30-ці гарадоў Ізраіля, а таксама дэлегаты некаторых партнёрскіх грамадскіх арганізацый краіны.

На канферэнцыі выступіў Пасол Я.С. Вараб’ёў, які адзначыў вялікае значэнне, якое надаецца беларускай дзяржавай ўзаемадзеянню з суайчыннікамі, коратка ахарактарызаваў сумесную працу, праведзеную на працягу перыяду, які прайшоў з моманту папярэдняй канферэнцыі, выказаў пункт гледжання Пасольства на далейшае ўзаемадзеянне з дыяспарай з улікам святкавання ў 2022 годзе 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ізраілем.

Шэрагу членаў Аб'яднання былі ўручаны ганаровыя граматы і падзякі Пасольства за ўклад у развіццё двухбаковага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці