:

Аб штогадовай сустрэчы выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі

23.05.2022 г.

22 мая, у г. Нетаніі Пасол Я.С. Вараб'ёў і дыпламаты Пасольства прынялі ўдзел у штогадовай сустрэчы выхадцаў з Беларусі.

Мерапрыемства складалася са справаздачна-выбарнай канферэнцыі Аб'яднання выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі, а таксама культурнай праграмы з удзелам прафесійнага вакальна-інструментальнага калектыву і прадстаўнікоў творчай часткі беларускай дыяспары.

Аб'яднанне выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі створана ў 1955 годзе і з'яўляецца адзіным афіцыйна зарэгістраваным у Ізраілі таварыствам беларусаў. Членамі Аб'яднання з'яўляюцца каля 12 тыс. чалавек, а яго аддзяленні працуюць у 32 гарадах краіны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 60-ці чалавек, у тым ліку праўленне Аб'яднання, кіраўнікі і актывісты аддзяленняў з амаль 25-ці гарадоў Ізраіля. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі вынікі работы Аб'яднання ў мінулым годзе і план работы ў бягучым годзе.

У сваім выступленні Пасол А.С. Вараб'ёў падкрэсліў вялікае значэнне, якое традыцыйна надаецца нашай дзяржавай узаемадзеянню з суайчыннікамі замежжа, праінфармаваў аб бягучай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Напярэдадні 30-й гадавіны дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ізраілем ён таксама высока ацаніў работу ізраільскага Аб'яднання беларусаў і яго ўклад ва ўмацаванне двухбаковых сувязей.

За высокія заслугі ў гэтай дзейнасці і ў сувязі з 75-годдзем шматгадоваму кіраўніку Аб'яднання Міхаілу Альшанскаму ўручана Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Аб'яднанню таксама перададзена частка кніг, якія паступілі з Беларусі для беларускай бібліятэчкі дыяспары.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці