:

30 гадоў дыпламатычным адносінам Беларусі і Ізраіля

26.05.2022 г.

26 мая 1992 г. Беларусь і Ізраіль устанавілі дыпламатычныя адносіны. Сёння мы адзначаем іх 30-ю гадавіну.

На працягу гэтага часу Беларусь і Ізраіль падтрымліваюць традыцыйна сяброўскія, цёплыя і адкрытыя адносіны.
Іх падмуркам служыць шматвяковая гісторыя добрасуседскага пражывання беларусаў і яўрэяў на беларускай зямлі.

У Беларусі ганарацца тым, што многія нашы суайчыннікі стаялі ля вытокаў ізраільскай дзяржаўнасці і ўнеслі важкі ўклад у яе развіццё — ад непасрэднага ўдзелу ў дзяржаўным кіраванні да адраджэння сучаснага іўрыта.
Дзевяты Прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс, які нарадзіўся ў Беларусі, аднойчы напісаў на аўтабіяграфіі першага Прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцмана, таксама ўраджэнца Беларусі: «Ізраіль нарадзіўся ў Беларусі. Большасць нашых вялікіх дзеячаў, пісьменнікаў і мастакоў пачыналі сваё жыццё ў беларускай калысцы».

Наша сяброўства загартавана агульнай памяццю і болем трагедыі Другой сусветнай вайны і Халакосту, а таксама генетычнай нецярпімасцю да любых праяў нацыянальнай або расавай дыскрымінацыі.

Пасля вайны Беларусь — як рэспубліка ў складзе СССР, так і незалежны член ААН — адной з першых падтрымала стварэнне яўрэйскай дзяржавы, а шэраг выхадцаў з нашай краіны падпісалі Дэкларацыю незалежнасці Ізраіля.
У сваю чаргу, у пачатку 90-х гадоў Ізраіль у ліку першых краін прызнаў незалежнасць новай беларускай дзяржавы.

З таго часу, пачынаючы практычна з нуля, у развіцці двухбаковых адносін пройдзены вялізны шлях.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці