:

Аб сустрэчы з Патрыярхам Святога горада Іерусаліма і ўсёй Палестыны Феафілам III

28.03.2023 г.

28 сакавіка ў Іерусаліме Пасол Беларусі ў Ізраілі Я.С. Вараб'ёў сустрэўся з Блажэннейшым Патрыярхам Святога горада Іерусаліма і ўсёй Палестыны Феафілам III.

Пасол павіншаваў Прадстаяцеля Іерусалімскай Праваслаўнай Царквы з нядаўнім днём яго тэзаімяніцтва і ў падзяку за клопат аб прыбываючых у Святую зямлю, у т.л. з Беларусі, праваслаўных паломнікаў уручыў яму пано з элементам адной з самых вядомых беларускіх рэліквій – Слуцкага пояса.

На сустрэчы абмяркоўваліся розныя пытанні ўзаемадзеяння, у тым ліку ўдзел беларускай дэлегацыі ў маючай адбыцца 15 красавіка б.г. цырымоніі Зыходжання Жыватворнага Агню ў Храме Труны Гасподняй у Вялікую Суботу для наступнай яго адпраўкі ў Беларусь.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці