
27 студзеня 2025 г. Пасол Беларусі ў Ізраілі Яўген Вараб’ёў узяў удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў да Манумента гераічным абаронцам і жыхарам блакаднага Ленінграда «Свечка памяці» ў г. Іерусаліме.
Урачыстая цырымонія была прымеркавана да 81-й гадавіны поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады і 80-годдзя вызвалення канцэнтрацыйнага лагера «Асвенцым», вядомага таксама як «Аўшвіц».
У мерапрыемстве, арганізаваным Пасольствам Расійскай Федэрацыі, узялі ўдзел дэпутаты Кнесета, намеснік Генеральнага дырэктара МЗС Ізраіля Ю.Фукс, кіраўнікі і прадстаўнікі дыпламатычных місій Расіі, Казахстана, Узбекістана, а таксама прадстаўнікі ветэранскіх і грамадскіх арганізацый.
Завяршылася мерапрыемства ўскладаннем вянкоў да помніка і хвілінай маўчання ў знак памяці ўсіх загінулых у гады блакады Ленінграда.
