Аб цырымоніі ўручэння памятнага паштовага праекта

8 студзеня 2025 г. Пасол Беларусі ў Ізраілі Яўген Вараб’ёў наведаў дом-музей першага Прэзідэнта Ізраіля, знакамітага ўраджэнца беларускай зямлі доктара Хаіма Вейцмана, размешчанага ў г.Рэховат.

Падчас наведвання дома-музея адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы ізраільскай установе экзэмпляра памятнага паштовага праекта з нагоды 150-годдзя Х. Вейцмана, юбілей якога краіны адзначылі ў лістападзе 2024 г.

Паштовы праект на тэму “Вядомыя асобы. Хаім Вейцман» быў падрыхтаваны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і выдавецкім цэнтрам «Марка» РУП «Белпошта» пры актыўным удзеле дыпмісій дзвюх краін і дамоў-музеяў Х.Вейцмана ў г. Моталь і г.Рэховат.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Старшыня «Яд Хаім Вейцман» (мемарыяльны комплекс Х.Вейцмана) Эдлі Даляр, генеральны дырэктар дома-музея Навіт Капеліс, дырэктар па архівах Ліёр Хечт Якобі, а таксама супрацоўнікі мемарыяльнага комплексу.

Пасля цырымоніі бакі абменіліся думкамі аб унікальным характары сувязей беларускага і яўрэйскага народаў у кантэксце гісторыі і падкрэслілі цеснае перапляценне сувязей паміж краінамі, што служыць трывалым падмуркам для беларуска-ізраільскіх адносін.