:

Патрабаванні да дакументаў

Агульныя правілы падачы дакументаў у консульскі аддзел

Падаваць хадайніцтва павінна асоба, у дачыненні якой ажыццяўляецца консульскае дзеянне, калi iншае не агаворана працэдурай (выключныя выпадкі патрабуюць ўзгаднення з консулам).

Прыёму падлягае толькі поўны пакет дакументаў.

Заяўніку неабходна мець пры сабе сапраўдны пашпарт (не пластыкавае пасведчанне асобы).

Заявы і анкеты павінны быць падрыхтаваны загадзя, усе палі (графы) павінны быць запоўненыя (пропускі не дапушчальныя, калі звесткі адсутнічаюць, неабходна ўказваць «не»), запаўненне ажыццяўляецца на мове, на якой складзены бланк (выключэнне — адрас пражывання ў Ізраілі — запаўняецца лацінкай).

Дакументы, выдадзеныя не ў Рэспубліцы Беларусь, павінны суправаджацца апастылем (акрамя дакументаў, якія сведчаць асобу), які ставіцца на арыгінале гэтых дакументаў (на ізраільскіх дакументах апастыль, як правіла, ставіцца ў МЗС Ізраіля).

Дакументы, складзеныя на замежнай мове (нават часткова), павінны быць перакладзены на беларускую або рускую мову. Подпіс перакладчыка павінна быць заверана натарыяльна, аформлены натарыусам дакумент таксама павінен суправаджацца апастылем (на завераных натарыяльна ў Ізраілі дакументах апастыль, як правіла, ставіцца ў ізраільскім судзе).

Пераклад павінен ўтрымліваць увесь тэкст арыгінальнага дакумента (скарачэння не дапускаюцца). Адны і тыя ж імёны і назвы на мове перакладу павінны супадаць ва ўсіх прадстаўленых дакументах. Пераклад імёнаў у замежных дакументах павінен адпавядаць напісанню імёнаў у дакументах, выдадзеных у Рэспубліцы Беларусь.

Усе дакументы неабходна прад'яўляць з копіямі ў пазначанай колькасці. Калі не пазначана іншае, патрабуецца копія ўсіх старонак дакумента, уключаючы апастыль і пераклад.

Пячаці, штампы і подпісы ў копіі дакумента павінны быць чытэльнымі, адпавядаць якасці арыгінала дакумента.

Капіяваны дакумент павінен цалкам размяшчацца ў межах ліста, без зрушэнняў за яго межы.

Пры звароце з заявамі некалькіх членаў сям'і неабходныя копіі павінны прадастаўляцца асобна да кожнай заяве.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці