:

Аб удзеле Пасла ў памятным мерапрыемстве ў Нетаніі

20.06.2024 г.

20 чэрвеня  2024 г. Пасол Беларусі ў Ізраілі Яўгені Вараб’ёў  узяў удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў да буйнейшага ў Ізраілі мемарыяла Перамогі Чырвонай Арміі над фашысцкай Германіяй, які размешчаны ў г.Нетанія.

У мерапрыемстве, якое арганізавала Пасольства Расіі ў Ізраілі, узялі ўдзел паслы Азербайджана, Расіі і Узбекістана, ваенныя аташэ пасольстваў Расіі і Казахстана, прадстаўнікі гарадской адміністрацыі, ветэранскіх арганізацый і грамадскасці.

Цырымонія была прымеркавана да Дня памяці і смутку, які адзначаецца штогод 22 чэрвеня ў Дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

У сваім прывітальным слове Я.Вараб’ёў адзначыў, што Беларусь першая прыняла на сябе ўдар ворага летам 1941 года і менавіта на беларускай зямлі 23 чэрвеня 1944 г. пачалася Беларуская наступальная аперацыя пад кодавай назвай “Баграціён”, пра што важна сказаць у юбілейны год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кіраўнік дыпмісіі падкрэсліў, што дабро заўсёды перамагае зло, а агульны боль ад панесеных ахвяр, падобнае ўспрыманне трагедыі і падыходы па захаванні гістарычнай памяці аб падзеях у гады ваеннага ліхалецця з’яўляюцца важным аб’яднальным элементам для ўсіх народаў, якія маюць карані ў СССР.
У той жа дзень супрацоўнікі Пасольства ўсклалі кветкі да Манумента гераічным абаронцам і жыхарам блакаднага Ленінграда “Свечка памяці” ў Іерусаліме. У гэтым мерапрыемстве узялі ўдзел дыпламаты пасольства Расіі, прадстаўнікі ізраільскіх Аб’яднання блакаднікаў, Асацыяцыі тых, хто перажыў Халакост, ветэраны, суайчыннікі і журналісты.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці