:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Ізраілі з Блажэннейшым Патрыярхам Святога горада Іерусаліма і ўсёй Палестыны Феофілам III

21.03.2024 г.

20 сакавіка ў Іерусаліме Пасол Беларусі ў Ізраілі Я.С. Вараб'ёў сустрэўся з Блажэннейшым Патрыярхам Святога горада Іерусаліма і ўсёй Палестыны Феофілам III.

Я.С. Вараб'ёў павіншаваў Прадстаяцеля Іерусалімскай Праваслаўнай Царквы з нядаўнім днём яго тэзаімяніцтва, падзякаваў яго Блажэнста за нястомную працу, накіраваную на ўмацаванне хрысціянскай прысутнасці на Блізкім Усходзе, захаванне статус-кво і міжрэлігійнага балансу ў Іерусаліме,  выказаў удзячнасць за клопат аб пілігрымах, якія прыбываюць у Святую зямлю, у т.л. з Беларусі.

На сустрэчы абмяркоўваліся розныя пытанні ўзаемадзеяння, у тым ліку ўдзел беларускай дэлегацыі ў маючай адбыцца цырымоніі Зыходжання Жыватворнага Агню ў Храме Труны Гасподняй у Вялікую Суботу 4 мая г.г. для наступнай яго адпраўкі ў Беларусь.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці