:

Двухбаковыя палітычныя адносіны

Беларуска-ізраільскія адносіны традыцыйна характарызуюцца высокім узроўнем ўзаемнай зацікаўленасці і даверу, а двухбаковы дыялог будуецца на аснове раўнапраўя і ўзаемапавагі.

Ізраіль з'яўляецца адным з найбольш прыярытэтных і перспектыўных партнёраў Беларусі ў рэгіёне Блізкага Ўсходу.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дзяржавай Ізраіль ўстаноўлены 26 мая 1992 г. У 2022 годзе спаўняецца 30-я гадавіна.

Пасольства Беларусі ў Ізраілі адкрыта ў жніўні 1992 г.

Пасольства Ізраіля ў Беларусі функцыянуе з кастрычніка 1993 г. (пасля закрыцця ў жніўні 2003 году аднавіла працу вясной 2004 года).

 

 

У 1992 годзе адбыўся візіт Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь у Ізраіль. У 1993 годзе з неафіцыйнымі візітамі ў Беларусі знаходзіліся Прэм'ер-міністр Ізраіля И.Шамир, у 1998 годзе — Міністр замежных спраў Ш.Перес (Прэзідэнт Ізраіля у 2007 — 2014 гг.).

У студзені 2000 г. у рамках урачыстасцяў «Віфлеем-2000» Дзяржаву Ізраіль наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.

За апошнія дзесяць з невялікім гадоў у Беларусі з візітамі знаходзіліся намеснік Прэм'ер-міністра-міністр замежных спраў (2009 г.), міністры замежных спраў, турызму, сельскай гаспадаркі, аліі і абсорбцыі, дэпутаты парламента Ізраіля.

За той жа перыяд Ізраіль наведвалі Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь (2011 г.) і Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2000 г., 2012, 2014 г., 2018 г.), кіраўніцтва міністэрстваў спорту і турызму, сельскай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва, фінансаў, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Паспяхова развіваецца дыялог па міжпарламенцкай лініі. У Парламенце Рэспублікі Беларусь і Кнэсеце Дзяржавы Ізраіль на пастаяннай аснове дзейнічаюць групы дружбы. Кантакты і паездкі дэпутатаў маюць практычна штогадовы характар. З апошніх можна адзначыць сустрэчу ў Мінску дэпутата Кнэсета Ізраіля Д.Битана з кіраўніком рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Ізраіля А.Папковым (кастрычнік 2019 г.), які, у сваю чаргу, да гэтага наведаў Ізраіль на чале беларускай парламенцкай дэлегацыі (люты 2018 г.). У студзені 2020 г. адбыўся візіт у Ізраіль Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. падчас якога ён правёў сустрэчу са Спікерам Кнэсета (тады — Юліем Эдэльштэйн).

На рэгулярнай аснове, як правіла на ўзроўні намеснікаў міністраў, праводзяцца кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін. Апошні раунд кансультацый адбыўся ў Іерусаліме ў траўні 2018. Беларускі бок на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Дапкюнас А.В., ізраільскуі – дырэктар Бюро Еўразіі МЗС Ізраіля А.Бен-Цві. Тады ж 30 мая 2018 г. у Ізраілі прайшлі кансультацыі паміж МЗС па консульскіх пытаннях. Апошнія кансультацыі паміж МЗС па консульскіх пытаннях адбыліся 18 лістапада 2020 г.

У кастрычніку 2021 г. на палях 6-й сесіі СМЗС краін-членаў Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (г.Нур-Султан, Казахстан) адбылася сустрэча Міністра замежных спраў У.У. Макея з Міністрам турызму Ізраіля І.Развозавым.

27 снежня 2021 г. адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Ізраіля.

 

 

Дзейнічае Сумесны Беларуска-Ізраільскі камітэт па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве, які з'яўляецца міжурадавым органам, які каардынуе працэсы развіцця двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва. Апошняе (6-е) яго пасяджэнне праведзена ў траўні 2018 г. у Іерусаліме. 10 лістапада 2021 г. праведзена чарговае міжсесійнае паседжанне беларускай часткі камітэта.

Знакавай падзеяй і важным сведчаннем адкрытасці і ўзроўню даверу дзвюх краін стала падпісанне ў верасні 2014 г. i ўступленне ў сілу ў лістападзе 2015 г. міжурадавага пагаднення аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў. Заключэнне пагаднення спрыяла шматразоваму росту ўзаемных наведванняў.

Развіваецца міжрэгіянальнае супрацоўніцтва: пабрацімскія сувязі ўстаноўлены паміж гарадамі Брэст і Ашдод (2012 года), Віцебск і Рышон-ле-Цыён (2008 г.), Гродна і Ашкелон (2011 г.), Глыбокае і Кір'ят-Бялік (2011 г.). У чэрвені 2021 г. падпісаны пратакол аб намерах развіцця дружалюбных адносін паміж г. Ноф ха-Галіль і г. Бабруйскам.

Дагаворна-прававую базу двухбаковых адносін складаюць міжурадавыя пагадненні аб усталяванні дыпламатычных адносін, аб гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве, аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i капітал, аб супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, аб супрацоўніцтве ў галіне паветранага транспарту, аб супрацоўніцтве ў галіне барацьбы са злачыннасцю, аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі і культуры, аб узаемным заснаванні і дзейнасці культурных цэнтраў, аб супрацоўніцтве ў галіне турызму, аб супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі , метралогіі і ацэнкі адпаведнасці, аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя і медыцыны, аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў, а таксама праграма культурнага, адукацыйнага і навуковага супрацоўніцтва паміж урадамі Рэспублікі Беларусь і Дзяржавы Ізраіль. Вядзецца работа над праектамі двухбаковых пагадненняў у іншых сферах.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці