:

Адрас, працоўныя часы, парадак наведвання

Адрас: 3 Reines str., Tel-Aviv, Israel, P.O.B. 11129 (карту глядзіце ніжэй)

Час працы: панядзелак — пятніца 08:30 — 13:00, 14:00 — 17:30

Тэлефон: +972 3 523 12 59

Факс: +972 3 523 12 73

E-mail: israel@mfa.gov.by


♦ КОНСУЛЬСКІ АДЗЕЛ

Адрас: 3 Reines str., Tel-Aviv, Israel, P.O.B. 11129

Дні прыёму: панядзелак, аўторак, чацвер

 

Час прыёму:

прыём дакументаў — 9: 00-12: 00,
выдача дакументаў — 14: 30-16: 00

Тэлефон для кансультацый: +972 3 522-20-43

час кансультацый: з панядзелка па чацвер з 14:00 да 16:00

E-mail: israel.consul@mfa.gov.by

♦ Увазе наведвальнікаў консульскага аддзела

Прыём наведвальнікаў у консульскім аддзеле Пасольства ажыццяўляецца толькі па папярэднім запісе па тэлефоне 03 523-12-59.

Уваход у памяшканне консульскага аддзела Пасольства ажыццяўляецца толькі ў масцы (вымярэнне тэмпературы — пры неабходнасці).

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія апынуліся ў надзвычайнай сітуацыі, прымаюцца па-за чаргой і без папярэдняга запісу.

Грамадзян Беларусі, якія трапілі на тэрыторыі Дзяржавы Ізраіль у надзвычайную сітуацыю (толькі!), просім звяртацца па тэлефоне: +972 50 521 48 19 альбо на электронную пошту: israel@mfa.gov.by (з паметкай тэрмінова).

Консульскі збор аплачваецца на месцы (пасля падачы ўсяго пакета дакументаў) наяўнымі ў еўра.

З агульнымі патрабаваннямі да дакументаў, падаваным у консульскі аддзел Пасольства, можна азнаёміцца тут.


Пералік прадметаў, якія забаронена праносіць ў будынак Пасольства:

халодную, агнястрэльную, газавую цi iншую зброю, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы, спецыяльна вырабленыя або прыстасаваныя прадметы, а таксама іншыя рэчывы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю людзей або прычыніць матэрыяльную шкоду грамадзянам;

імітатары і муляжы халоднай, агнястрэльнай, газавай цi iншай зброi, выбуховых рэчываў і боепрыпасаў;

эмблемы, сімвалы, плакаты, транспаранты і іншыя сродкі, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян;

піратэхнічныя вырабы (феерверкі, ракеты і інш.);

алкагольныя напоі, піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы;

безалкагольныя напоі ёмістасцю больш за 0,5 літра, а таксама ў шкляной або бляшанай тары або з далікатнага, цвёрдага або непразрыстага матэрыялу;

лазерныя прылады (ўказкі і інш.);

электронныя прылады з фота-, відэа- і аўдыёзапісам (фота-, відэакамеры, дыктафоны, смартфоны, планшэты і інш.).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці