:

Гандлева-эканамiчнае супрацоўнiцтва

Больш за 30 гадоў дыпламатычных адносін Беларусь і Ізраіль дасягнулі высокага ўзроўню эканамічнага супрацоўніцтва, перасягнуўшы адзнаку ў 150 млн. долараў двухбаковага тавараабароту ў 2024 годзе.

У цэлым у апошнія гады назіраецца рост цікавасці да ізраільскага рынку з боку беларускіх прадпрыемстваў. Павелічэнне аб'ёмаў паставак у Ізраіль у значнай меры абумоўлена ростам экспарту прадукцыі аграпрамысловага сектара.

Важным фарматам развіцця супрацоўніцтва з'яўляецца Сумесны Беларуска-Ізраільскі камітэт па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве. Беларускі бок узначальвае Міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі (Залескі К.Б.).

Асноўныя прыярытэты эканамічнага партнёрства: супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, прамысловай, дрэваапрацоўчай і нафтахімічнай галінах, сумесныя праекты ў сферах навукі і тэхналогій, а таксама інвестыцыйнае супрацоўніцтва.

У Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце паспяхова рэалізуецца праект па навучанню ізраільскіх студэнтаў медыцынскім спецыяльнасцям.

Адзін з найбольш эфектыўных спосабаў пошуку новых партнёраў, павышэння пазнавальнасці айчынных брэндаў — гэта ўдзел у міжнародных выставах. Штогод у лістападзе ў г. Тэль-Авіве праводзіцца Міжнародная выстава прадуктаў харчавання “Israfood”. У 2025 годзе плануецца ўдзел у выставе шэрагу беларускіх экспарцёраў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці