Адрас, працоўныя часы, парадак наведвання
Адрас: 3 Reines str., Tel-Aviv, Israel, P.O.B. 11129 (карту глядзіце ніжэй)
Час працы: панядзелак — пятніца 08:30 — 13:00, 14:00 — 17:30
Тэлефон: +972 3 523 12 59
Факс: +972 3 523 12 73
E-mail: israel@mfa.gov.by
♦ КОНСУЛЬСКІ АДДЗЕЛ
Адрас: 3 Reines str., Tel-Aviv, Israel, P.O.B. 11129
Дні і час прыёму: панядзелак, аўторак, чацвер
прыём дакументаў — 9:00 — 13:00,
выдача дакументаў — 14:00 — 16:00
Прыём наведвальнікаў у консульскім аддзеле Пасольства ажыццяўляецца як па папярэднім запісе па тэл. 03 523-12-59, так і ў парадку жывой чаргі (калі ёсць час пасля/замест тых, хто па запісе).
Тэлефон для кансультацый: +972 3 522-20-43
час кансультацый: серада і пятніца з 10:00 да 12:00
E-mail: israel.consul@mfa.gov.by
♦ Увазе наведвальнікаў консульскага аддзела
Наведвальнікам неабходна мець пры сабе пашпарт (у прыватнасці, грамадзянам Беларусі — беларускі пашпарт, грамадзянам Ізраіля — даркон).
Уваход у памяшканне консульскага аддзела Пасольства ажыццяўляецца толькі ў масцы (вымярэнне тэмпературы — пры неабходнасці).
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія апынуліся ў надзвычайнай сітуацыі, прымаюцца па-за чаргой і без папярэдняга запісу.
Грамадзяне Беларусі ў надзвычайнай сітуацыі (затрыманне, арышт, страта паспарта, пагрозы жыццю або здароўю) могуць звяртацца па тэлефоне: +972 50 521 48 19 альбо на электронную пошту: israel@mfa.gov.by (з паметкай «тэрмінова»).
Консульскі збор аплачваецца на месцы (пасля падачы ўсяго пакета дакументаў) наяўнымі ў еўра.
З агульнымі патрабаваннямі да дакументаў, падаваным у консульскі аддзел Пасольства, можна азнаёміцца тут.
Пералік прадметаў, якія забаронена праносіць ў будынак Пасольства:
халодную, агнястрэльную, газавую цi iншую зброю, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы, спецыяльна вырабленыя або прыстасаваныя прадметы, а таксама іншыя рэчывы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю людзей або прычыніць матэрыяльную шкоду грамадзянам;
імітатары і муляжы халоднай, агнястрэльнай, газавай цi iншай зброi, выбуховых рэчываў і боепрыпасаў;
эмблемы, сімвалы, плакаты, транспаранты і іншыя сродкі, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян;
піратэхнічныя вырабы (феерверкі, ракеты і інш.);
алкагольныя напоі, піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы;
безалкагольныя напоі ёмістасцю больш за 0,5 літра, а таксама ў шкляной або бляшанай тары або з далікатнага, цвёрдага або непразрыстага матэрыялу;
лазерныя прылады (ўказкі і інш.);
электронныя прылады з фота-, відэа- і аўдыёзапісам (фота-, відэакамеры, дыктафоны, смартфоны, планшэты і інш.).