:

Аб круглым стале, прымеркаваным да 80-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны

18.03.2021 г.

18 сакавіка г.г. Пасол Я.С. Вараб'ёў прыняў удзел у круглым стале на тэму «Роля суайчыннікаў у справе захавання гістарычнай праўды пра Другую сусветную вайну і вырашальнай ролі Чырвонай арміі ў разгроме гітлераўскай Германіі», прымеркаваным да 80-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

У мерапрыемстве, якое адбылося на базе Рускага культурнага цэнтра ў Тэль-Авіве, прынялі ўдзел Пасол Расіі і намеснік гендырэктара МЗС Ізраіля, прадстаўнікі мясцовай улады, а таксама ветэранскіх і іншых грамадскіх арганізацый Ізраіля, кіраўніцтва беларускага і расійскага зямляцтваў, СМІ.

У сваім выступе Пасол адзначыў доблесны подзвіг савецкіх салдат, асабліва падкрэсліўшы адвагу беларусаў, якія прынялі на сябе першы ўдар гітлераўскіх войскаў, інфармаваў аб сістэмнай рабоце беларускай дзяржавы ў справе ўшанавання памяці герояў і ахвяр вайны, а таксама процідзеяння гераізацыі нацызму.

Запамінальнай часткай мерапрыемства стала арганізаванае Пасольствам прамое ўключэнне па відэасувязі з Брэста, падчас якога прадстаўнік адміністрацыі Мемарыяльнага комплексу „Брэсцкая крэпасць-герой» распавёў і прадставіў відэашэраг аб гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці