Аб удзеле Пасла ў прыёме з нагоды Дня незалежнасці Ізраіля
22.04.2026 г.22 красавіка 2026 г. Пасол Беларусі ў Ізраілі Юрый Ярашэвіч па запрашэнні Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Іцхака Герцага ўзяў удзел у нацыянальным прыёме для дыпламатычнага корпуса з нагоды Дня незалежнасці Дзяржавы Ізраіль.
Пасол Рэспублікі Беларусь павіншаваў Прэзідэнта Ізраіля з Днём незалежнасці і перадаў віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з нагоды ізраільскага нацыянальнага свята.

У ходзе гутаркі І.Герцаг цёпла адгукаўся пра Беларусь і адзначыў, што Магілёўская вобласць з'яўляецца радзімай сям'і яго жонкі Міхаль Герцаг, пра што яны нязменна памятаюць і ніколі не забываюць.