:

Аб сустрэчы Пасла ў Яд ва-Шэм

17.10.2025 г.

15 кастрычніка 2025 г. Пасол Беларусі ў Ізраілі Юрый Ярашэвіч правёў сустрэчу з Старшынёй праўлення мемарыяльнага комплексу Халакосту «Яд ва-Шэм» Дані Даянам.

Бакі абмеркавалі пытанні захавання гістарычнай памяці пра Халакост, увекавечання ахвяр нацызму і развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ізраілем у мемарыяльна-адукацыйнай сферы.

Асноўнай тэмай сустрэчы стаў праект стварэння ў Беларусі Музея Халакосту і Супраціўлення ў горадзе Навагрудак на базе дзеючага там Музея яўрэйскага супраціўлення.

Навагрудак займае асаблівае месца ў гісторыі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны тут існавала гета, дзе было знішчана каля 11 тысяч яўрэяў. Менавіта ў гэтым горадзе вязні здзейснілі найбуйнейшы ў Еўропе ўцёк, пракапаўшы тайны тунэль, які рыхтавалі на працягу некалькіх месяцаў. Каля 250 чалавек змаглі выратавацца і далучыліся да партызанскага атрада братоў Бельскіх — аднаго з сімвалаў яўрэйскага супраціўлення і мужнасці.

Бакі падкрэслілі важнасць захавання гістарычнай праўды, супрацьдзеяння антысемітызму і дамовіліся працягваць сумесную працу ў гэтым напрамку.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці