:

Аб урачыстай цырымоніі ўзнагароджання ветэранаў у г. Нетанія

24.07.2024 г.

24 ліпеня 2024 г. Пасол Беларусі ў Ізраілі Яўген Вараб’ёў правёў
у г.Нетанія цырымонію ўзнагароджання ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны юбілейным медалём “80-гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

У мерапрыемстве, якое адбылося пры падтрымцы мэрыі горада, узялі ўдзел прадстаўнікі муніцыпалітэта, ветэранскіх арганізацый і грамадскасці г. Нетанія. Сярод прысутных ветэранаў былі ўдзельнікі наступальнай аперацыі “Баграціён”.

У сваім прывітальным слове кіраўнік беларускай дыпмісіі адзначыў, што менавіта на беларускай зямлі ў 1944 годзе пачалася лёсавызначальная наступальная аперацыя “Баграціён”, якая стала ключавой падзеяй на савецка-германскім фронце і прывяла да Вялікай Перамогі ў маі 1945 года.

Я.Вараб’ёў зрабіў акцэнт на тым, што беларусы беражліва захоўваюць памяць аб подзвігу Чырвонай арміі, у шэрагах якой змагаліся людзі ўсіх нацыянальнасцей, рашуча процідзейнічаюць любым спробам перапісаць гісторыю і шануюць памяць мірных ахвяр і загінуўшых герояў, вязняў гета і канцэнтрацыйных лагераў.

У завяршэнні мерапрыемства ва ўрачыстай абстаноўцы ветэранам уручаны памятныя медалі, віншавальныя пісьмы ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі “салдацкі трохвугольнік” і сувеніры. Удзельнікі баёў Вялікай Айчыннай вайны падзяліліся ўспамінамі аб часе ваеннага ліхалецця.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці