:

Аб сустрэчы з дырэктарам Дэпартамента па эканоміцы Міністэрства замежных спраў Ізраіля М.Латэмам

15.10.2020 г.

15 кастрычніка 2020 года Пасол Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль Яўген Вараб'ёў сустрэўся з дырэктарам Дэпартамента па эканоміцы (Азія, СНД) Міністэрства замежных спраў Дзяржавы Ізраіль Міхаэлем Латэмам.  

У ходзе сустрэчы бакі абмяняліся меркаваннямі аб актуальным стане гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Ізраіля. 

Асобнымі тэмамі перамоваў сталі правядзенне чарговага пасяджэння Сумеснага Беларуска-Ізраільскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, перспектывы развіцця ўзаемнага гандлю, развіццё турызму і арганізацыя навучання ізраільскіх студэнтаў у беларускіх універсітэтах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці