:

Аб відэаразмове Пасла Я.С. Вараб’ёва з дэпутатам Кнэсета Т.Плоскаў

30.09.2020 г.

 

 

 

30 верасня г.г. Пасол Я.С.Вараб’ёў правёў гутарку (у ZOOM-фармаце) з дэпутатам Кнэсета Дзяржавы Ізраіль — кіраўніком групы па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Беларусь спадарыняй Талі Плоскаў.

Адбыўся канструктыўны абмен меркаваннямі аб бягучай сітуацыі ў Ізраілі і Беларусі, уключна аб мерах, што прымаюцца абодвума ўрадамі па барацьбе з каронавірусам. Асобная ўвага нададзена разгляду ключавых пытанняў двухбаковага парадку дня з акцэнтам на перспектывы развіцця палітычных і эканамічных адносін.

Пасол Я.С.Вараб’ёў павіншаваў спадарыню Плоскаў з нядаўнім прызначэннем кіраўніком групы ў Кнэсеце па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Беларусь і перадаў ёй віншаванні ад кіраўніка рабочай групы Парламента Беларусі па супрацоўніцтве з Кнэсетам Ізраіля М.Русага. Дасягнута дамоўленасць аб аднаўленні пасля карантыну міжпарламенцкага дыялогу, у тым ліку шляхам арганізацыі ўзаемных візітаў.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці