Аб консульскіх кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Ізраіля
19.11.2020 г.
18 кастрычніка г.г. паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Ізраіля адбыліся чарговыя консульскія кансультацыі на ўзроўні кіраўнікоў консульскіх службаў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, праведзеныя ў фармаце відэаканферэнцыі.
У склад беларускай і ізраільскай дэлегацый таксама ўвайшлі кіраўнікі дыпламатычных місій дзвюх краін і Дэпартамента насельніцтва і іміграцыі Ізраіля (ДНІІ), прадстаўнікі кіраўніцтва і супрацоўнікі консульскіх дэпартаментаў МЗС і ДНІІ.
У ходзе кансультацый бакі разгледзелі шырокае кола пытанняў узаемадзеяння, уключаючы абмен вопытам работы ва ўмовах сусветнай пандэміі COVID-19, удасканаленне метадаў аказання дапамогі грамадзянам і інш. Асаблівая ўвага была нададзена пошуку варыянтаў скарачэння колькасці адмоў беларускім грамадзянам ва ўездзе ў Ізраіль.
Па выніках кансультацый дасягнуты шэраг дамоўленасцяў, накіраваных на эфектыўнае рашэнне консульскіх пытанняў двухбаковага характару, уключаючы арганізацыю з гэтай мэтай візіту дэлегацыі Беларусі ў Ізраіль пасля нармалізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі, а таксама падпісання адпаведных дакументаў.
У рамках кансультацый ізраільскі бок падзякавал Рэспубліку Беларусь за садзейнічанне вялікаму ліку ізраільскіх грамадзян у вяртанні на Радзіму праз аэрапорт Менска з выкарыстаннем авіяліній «Белавія» ў перыяд транспартнага локдауна, выкліканага пандэміяй, а таксама ў час нядаўняга знаходжання ў Беларусі хасідскіх паломнікаў.