:

Аб сустрэчы беларускіх устаноў адукацыі з Хaлонскiм інстытутам тэхналогій

12.04.2021 г.

12 красавіка 2021 г. адбылася сустрэча беларускіх устаноў адукацыі з Хaлонскiм інстытутам тэхналогій, арганізаваная пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль.

Падчас анлайн-сустрэчы выступіў Пасол Беларусі ў Ізраілі Яўген Вараб'ёў, рэктар Хaлонскага інстытута тэхналогій Эдуард Якубаў, а таксама прадстаўнікі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

Абмеркаваны пытанні бягучага стану і перспектыў узаемадзеяння беларускіх ВНУ з Хaлонскiм інстытутам тэхналогій, у прыватнасці, па арганізацыі сумесных праектаў, праграм студэнцкага абмену, навучальных курсаў, лекцыйных заняткаў і майстар-класаў.

У рамках сустрэчы падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам і Хaлонскiм інстытутам тэхналогій.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці