:

Аб мерапрыемствах да 75-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны

03.09.2020 г.

3 верасня г.г. Пасольства прыняло ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да 75-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны.

Пасол Е.С.Вараб’ёў ўсклаў вянок да Манумента Перамогі Чырвонай арміі над нацысцкай Германіяй у г. Нетанія.

У цырымоніі ўдзельнічалі кіраўнікі і дыпламаты дыпмісій Арменіі, Казахстана, Малдовы, Расіі і Узбекістана ў Ізраілі, намеснік генеральнага дырэктара МЗС Ізраіля Г.Корен, а таксама кіраўніцтва і прадстаўнікі гарадской адміністрацыі і розных ізраільскіх ветэранскіх і грамадскіх арганізацый.

Ініцыятарам правядзення мерапрыемстваў выступіло Пасольства Расіі ў Ізраілі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці