:

Аб сустрэчы Пасла з Патрыярхам Іерусалімскім Феафілам III

28.01.2026 г.

27 студзеня 2026 г. Пасол Беларусі у Ізраілі Юрый Ярашэвіч сустрэўся з Блажэннейшым Патрыярхам Святога Града Іерусаліма і ўсёй Палестыны Феафілам III.

Адной з галоўных тэм сустрэчы стала выказаная Блажэннейшым Патрыярхам гатоўнасць наведаць Рэспубліку Беларусь з візітам, тэрміны якога прапануецца ўзгадніць па дыпламатычных каналах.

У ходзе цёплай і змястоўнай гутаркі бакі абмяняліся меркаваннямі адносна бягучай сітуацыі ў рэгіёне. Блажэннейшы Патрыярх падкрэсліў, што ў рэгіёне нарэшце з’яўляецца святло і надзея на мір, аб якім нястомна моляцца ў Іерусаліме.

Пасол выказаў глыбокую падзяку за пастаянную падтрымку паломнікаў, якія наведваюць Святую Зямлю, і звярнуўся з просьбай аказаць садзейнічанне беларускай дэлегацыі ў ўдзеле ў цырымоніі сыходжання Благадатнага агню ў Вялікую суботу.

Юрый Ярашэвіч асабліва адзначыў увагу і малітвы Блажэннейшага Патрыярха за Беларусь, падкрэсліўшы важнасць духоўных сувязяў і традыцый, якія аб’ядноўваюць народы.

У сваю чаргу, Блажэннейшы Патрыярх Феафіл III перадаў найлепшыя пажаданні Веніяміну, Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі.

Бакі таксама абмеркавалі пытанне аднаўлення прамых авіязносін, якое дазволіць у бягучым годзе актывізаваць паломніцкія і гуманітарныя кантакты, у тым ліку візіты дэлегацый высокага ўзроўню.

Сустрэча прайшла ў атмасферы дружбы і ўзаемнай павагі і падкрэсліла імкненне абодвух бакоў умацоўваць духоўны дыялог і традыцыйныя сувязі паміж народамі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці