:
BE

Аб сустрэчы Пасла з Дырэктарам Бюро па сувязях «НАТЫЎ»

18.03.2025 г.

18 сакавіка 2025 г. Пасол Беларусі ў Ізраілі Юрый Ярашэвіч сустрэўся з Дырэктарам Бюро па сувязях «НАТЫЎ» пры Офісе Прэм’ер-міністра Ізраіля Шохамам Аланам, які раней узначальваў ізраільскую дыпламатычную місію ў Беларусі.

Падчас размовы бакі абмяняліся думкамі аб сучасным стане і перспектывах беларуска-ізраільскага супрацоўніцтва, а таксама абмеркавалі планы ўзаемадзеяння ў розных сферах, у тым ліку падрыхтоўку мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Другой сусветнай вайне.

Суразмоўца падрабязна пазнаёміў кіраўніка беларускай дыпмісіі з дзейнасцю Бюро «НАТЫЎ», яго галоўнымі  напрамкамі працы і ініцыятывамі, накіраванымі на развіццё сувязяў з яўрэйскімі суполкамі па ўсім свеце, уключаючы Беларусь.

У завяршэнне сустрэчы бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у працягу канструктыўнага дыялогу і рэалізацыі сумесных ініцыятыў, накіраваных на ўмацаванне двухбаковых адносін.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Азія
Азербайджан - Баку (Пасольства)
Перайсці