Аб удзеле ў цырымоніі адкрыцця мемарыяльнага комплексу «Гай памяці»
09.09.2025 г.9 верасня 2025 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Ізраілі Юрый Ярошэвіч прыняў удзел у адкрыцці мемарыяльнага комплексу «Гай памяці», прысвечанага абаронцам і жыхарам блакаднага Ленінграда.
Цырымонія адбылася ў Лесе Праведнікаў пад Іерусалімам і была арганізавана Аб'яднаннем уцекачоў і тых, хто перажыў Халакост, Нацыянальным еўрэйскім фондам «Керен Каемет ле-Ісраэль» і Пасольствам Расіі ў Ізраілі.

У сваім прывітальным слове Пасол падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай памяці і адзначыў ініцыятыву па стварэнні музея Халакоста ў Беларусі, які будзе захоўваць памяць пра ахвяраў і гераізм. Ён таксама адзначыў гістарычную значнасць беларуска-яўрэйскіх адносін і сумесныя трагічныя старонкі Вялікай Айчыннай вайны.
Гаворачы пра важнасць захавання памяці пра блакаду Ленінграда, Юрый Ярошэвіч нагадаў пра дакументальную хроніку «Блакадная кніга», створаную па ініцыятыве беларуса Алеся Адамовіча сумесна з Данілам Граніным, у якой змешчана больш за 200 успамінаў блакаднікаў.
Цырымонія завяршылася ўскладаннем вянкоў і кветак да мемарыялу.