:

Пасол Беларусі Ю. Ярашэвіч сустрэўся з намеснікам Генеральнага дырэктара МЗС Ізраіля па справах Еўразіі

18.09.2025 г.

18 верасня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Юрый Ярашэвіч сустрэўся ў Міністэрстве замежных спраў Ізраіля з намеснікам Генеральнага дырэктара МЗС Ізраіля па справах Еўразіі Ювалем Фуксам і дырэктарам Дэпартамента Еўразія I Алексам Гольдманам-Шайманам.

Падчас працяглай размовы, якая прайшла ў дзелавой і канструктыўнай атмасферы, бакі падрабязна абмеркавалі сучасны стан беларуска-ізраільскіх адносін, удакладнілі планы на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектыву ў ключавых сферах двухбаковага супрацоўніцтва і абмяняліся думкамі аб сітуацыі ў гарачых кропках Блізкага Ўсходу.

Ізраільская бок асобна адзначыў значныя намаганні беларускага боку па захаванні яўрэйскай гістарычнай і культурнай спадчыны, сярод якіх –  прынятае ў нашай краіне рашэнне аб стварэнні ў Наваградку Музея Холакоста і супраціўлення.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці