:

Аб удзеле ў мерапыемствах з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту

27.01.2023 г.

З нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту Пасол Я.С. Вараб'ёў і дыпламаты Пасольства прынялі ўдзел у шэрагу афіцыйных мерапрыемстваў, у тым ліку:
25 студзеня — у МЗС Дзяржавы Ізраіль з удзелам Міністра замежных спраў Дзяржавы Ізраіль сп-ра Элі Коэна;
26 студзеня — у Мемарыяльным комплексе «Яд Вашэм»;
27 студзеня — у Міжнародным інстытуце вывучэння Халакоста ў г. Нетаніі з удзелам Міністра культуры і спорту Дзяржавы Ізраіль сп-ра Мікі Зоара, а таксама ў Іерусаліме, дзе сумесна з дэпутатамі Кнэсета, калегамі з Пасольства Расіі, кіраўніцтвам і членамі ўсеізраільскага Саюза ветэранаў Другой сусветнай вайны, прадстаўнікамі ізраільскай грамадскасці прайшоў памятны мітынг.

Акрамя таго, з нагоды 79-й гадавіны поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады, прысутныя на мітынгу ў Іерусаліме ўсклалі вянкі і кветкі да помніка гераічным абаронцам і жыхарам блакаднага Ленінграда «Свечка памяці».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці