:

Аб правядзенні Форуму беларускіх экспарцёраў

03.03.2021 г.

3 сакавіка 2021 г. адбыўся Форум беларускіх экспарцёраў (у фармаце відэаканферэнцыі), арганізаваны Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль пры падтрымцы Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Міністэрства замежных спраў Дзяржавы Ізраіль, Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь і Федэрацыі гандлёвых палат Ізраіля.

Падчас анлайн-сустрэчы выступілі Яўген Вараб'ёў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль, Дзяніс Мялешкін, намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Алекс Гольдман-Шайман, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь, Зеэв Лаві, віцэ-прэзідэнт Федэрацыі гандлёвых палат Ізраіля.

У рамках відэаканферэнцыі разгледжаны перспектывы развіцця супрацоўніцтва кампаній дзвюх краін у сферах дрэваапрацоўкі, машынабудавання, лёгкай, харчовай прамысловасці. Прэзентацыі выпускаемай прадукцыі для патэнцыйных ізраільскіх імпарцёраў прадставілі ААТ «Беларуская лясная кампанія», РУП «Завод газетнай паперы», ААТ «Лiдабудматерыялы», РУВГП «Аршанскі льнокамбінат», ААТ «Камволь», ААТ «БелАЗ», СААТ «Камунарка», ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», ААТ«Беллакт».

Відэаверсія Форуму беларускіх экспарцёраў будзе размешчана на афіцыйным YouTube-канале Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці